БЕЛ Ł РУС

Лондан асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі

5.03.2011 / 23:42

Беларускія ўлады павінны «неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і скасаваць абвінавачаньні супраць іх. Гэта стала б крокам у накірунку да аднаўленьня дыялёгу зь міжнароднай супольнасьцю».
З такім заклікам да афіцыйнага Менску выступіў сёньня брытанскі міністар у пытаньнях Эўропы Дэвід Лідынгтон у спэцыяльнай заяве, прысьвечанай Беларусі, абнародаванай на сайце брытанскага МЗС.

«Вялікая Брытанія ў наймацнейшай форме асуджае нядаўнія выракі спадарам Яўгену Парфянкову, Дзьмітрыю Новіку, Аляксандру Малчанаву і Аляксандру Атрошчанкаву», — падкрэсьліваецца ў заяве.

Прысуды называюцца палітычна матываванымі і непрапарцыйнымі нават выстаўленым абвінавачаньням.

Лёндан таксама занепакоены ціскам на адвакатаў палітзьняволеных і «шакаваны» заявай былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча аб абыходжаньні зь ім у турме КДБ. Брытанскі міністар заклікае беларускія ўлады да «хуткага, глыбокага і незалежнага расьсьледаваньня паведамленьняў аб катаваньнях, фізычным прымусе і запалохваньні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула