БЕЛ Ł РУС

На гомельскім «Цэнтраліце» на рабочых перакуліўся коўш з распаленым металам

9.03.2011 / 11:30

Раніцай 8 сакавіка ў Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу № 1 былі дастаўленыя рабочыя ААТ «Гомельскі ліцейны завод» Цэнтраліт «з тэрмічнымі апёкамі ног і твару».

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Гомельскага аблвыканкама, устаноўлена, што апёкі двое мужчын атрымалі ў 5.40 на працоўным месцы ў выніку траплення на ўчасткі цела распаленага металу пры перакульванні каўша.

Праверку па факце надзвычайнага здарэння праводзіць пракуратура Савецкага раёна Гомеля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула