БЕЛ Ł РУС

БМВ пратараніў калону юных веласіпедыстаў на МКАД

10.03.2011 / 10:43

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

абноўлена, дадалося відэа

Асноўны ўдар прынялі на сябе трэнеры, якія замыкалі калону. Восем пацярпелых трапілі ў бальніцы Мінска.

Асноўны ўдар прынялі на сябе трэнеры, якія замыкалі калону. Восем пацярпелых трапілі ў бальніцы Мінска.

Пра гэта паведаміў адказны доктар станцыі хуткай дапамогі Дзяніс Майсеенка.

ДТЗ адбылося ўчора вечарам. На Мінскай кальцавой аўтадарозе, у раёне 10-й бальніцы, аўтамабіль БМВ урэзаўся ў калону юных веласіпедыстаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца легкавой машыны быў няўважлівы ў час руху і ўехаў у веласіпедыстаў, якія рухаліся з невялікай хуткасцю.

Дзяніс Майсеенка кажа, што

"траўмы не цяжкія, але патрабуюць лекавання і медыцынскага нагляду".

Юнакі таксама трапілі ў стан псіхалагічнага шоку. Паводле слоў веласіпедыстаў, асноўны ўдар прынялі на сябе трэнеры, якія замыкалі калону.

Вядзецца расследаванне.

У групе раварыстаў было 12 чалавек, у тым ліку два трэнеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула