БЕЛ Ł РУС

Гандбол. Швейцарыя – Беларусь – 31:34

10.03.2011 / 00:16

АГ

Мужчынская гандбольная зборная выйграла ў матчы 3-га тура адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы ў зборнай Швейцарыі з лікам 34:31 (першы тайм – 16:16).

Сёння ж зборная Расіі выйграла ў Даніі 31:27.

Турнірнае становішча пасля 3-х тураў: Расія – 6, Данія – 4, Беларусь – 2, Швейцарыя – 0.

У нядзелю зборная Беларусі ў Мінску згуляе са Швейцарыяй. Матч пройдзе ў сталічным Палацы спорту (пачатак а 15-й).

У фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы выходзяць дзве каманды з групы. У першых двух турах беларусы прайгралі Даніі і Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула