БЕЛ Ł РУС

Зубрылава і Рыжанкоў вяртаюцца?

5.12.2006 / 14:08

Зьміцер Панкавец

Алена Зубрылава і Алег Рыжанкоў, якія цяпер трэніруюць моладзевыя зборныя Беларусі па біятлёне, знаходзяцца ў выключнай спартовай форме. Гэта пацьвярджаюць выступленьні нашых вэтэранаў на трэніровачным зборы ў аўстрый

Алена Зубрылава і Алег Рыжанкоў, якія цяпер трэніруюць моладзевыя зборныя Беларусі па біятлёне, знаходзяцца ў выключнай спартовай форме. Гэта пацьвярджаюць выступленьні нашых вэтэранаў на трэніровачным зборы ў аўстрыйскім Абэртыліяху, дзе ў сэзон уваходзіць нашая моладзь. На мінулым тыдні Зубрылава перамагла ў кантрольнай гонцы з чатырма агнявымі рубяжамі, дзе ўдзельнічалі спартоўцы, што прыехалі на Кубак Эўропы. Таксама Алена змагла заняць другое месца на гэтых выходных. Алег Рыжанкоў, у сваю чаргу, перамог ў спрынце, прывёзшы спартоўцу, які заняў другое месца, каля хвіліны. Трэба адзначыць, што ў гэтых гонках найперш удзельнічалі маладыя спартоўцы, але вынікі Рыжанкова і Зубрылавай сапраўды ўражваюць.

Алег Рыжанкоў і Алена Зубрылава сышлі зь біятлёну па сканчэньні мінулага сэзону. Рыжанкоў заявіў пра свой сыход пасьля правальнай алімпіяды, а Зубрылава гэтым летам — з-за праблемаў са здароўем.

Абодва біяляністы прынесьлі за сваю кар’еру беларускай зборнай багата мэдалёў і ўзнагародаў і сталіся легендамі беларускага біятлёну.

Галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандар Папоў не выключае магчымасьці вяртаньня ў каманду вэтэранаў. Напэўна, на такія словы яго падштурхнула правальнае выступленьне нашых спартоўцаў на першым этапе Кубку сьвету ў швэдзкім Эстэрсундзе, дзе найлепшым вынікам мужчынскай зборнай было 27-е месца Аляксандра Сымана ў гонцы прасьледаваньня.

Фота eurosport.com/

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула