БЕЛ Ł РУС

Мітынг супраць Аліева ў Баку: сорак затрыманых

13.03.2011 / 14:37

Азербайджанская паліцыя затрымала 12 сакавіка удзельнікаў мітынгу апазіцыі ў цэнтры Баку. Колькасць затрыманых перавысіла 40 чалавек.

Першапачаткова апазіцыянеры з партыі «Мусават» падалі заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Фантанаў ў цэнтры горада, але атрымалі адмову ад сталічных уладаў. У якасці альтэрнатыўнага месца правядзення акцыі прыхільнікам «Мусават» прапанавалі стадыён на ўскраіне Баку. Апазіцыянеры паспрабавалі правесці мітынг на плошчы ў цэнтры, але іх туды не пусцілі.

Прыхільнікі апазіцыйнай партыі правялі шэсце ў бок Прыморскага бульвара, выкрыкваючы «Свабода!» і «Адстаўка!». Удзельнікі акцыі сцвярджаюць, што паліцыя затрымлівала іх у жорсткай форме, выкарыстоўваючы дубінкі. Мітынг быў прысвечаны абароне грамадзянскіх свабодаў, у тым ліку свабоды сходаў.

Напярэдадні апазіцыйныя СМІ паведамілі аб затрыманні больш за дзесятак маладых актывістаў розных рухаў, якія мелі намер правесці ў цэнтры Баку акцыю ў гонар таго, што з дня адстаўкі прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака споўніўся адзін месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула