БЕЛ Ł РУС

Беларускія гандбалісты перамаглі Швейцарыю

13.03.2011 / 19:41

АГ

Зборная Беларусі атрымала другую перамогу над камандай Швейцарыі ў матчы адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы-2012.

У нядзелю, 13 сакавіка, у мінскім Палацы спорту падапечныя Юрыя Шаўцова выйгралі з лікам 26:24.

Беларусы саступалі пасля першага тайма 12:14, але ў пачатку 2-га тайма змаглі пераламаць хаду гульні.

Самым выніковым у гаспадароў стаў Сяргей Рутэнка — 9 мячоў, у Дзяніса Рутэнкі і Барыса Пухоўскага — па 4.

Становішча ў групе 7 пасля 4-х тураў: Данія, Расія — 6, Беларусь — 4, Швейцарыя — 0.

8 ці 9 чэрвеня ў пятым туры Беларусь прыме Данію, а ў заключным туры 11 або 12 чэрвеня згуляе ў гасцях з Расіяй.

У фінальную частку чэмпіянату Еўропы выходзяць па дзве найлепшыя каманды з групы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула