БЕЛ Ł РУС

У Адэсе адкрыецца генконсульства Беларусі

14.03.2011 / 11:18

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь будзе адкрыта ў 2011 годзе ў Адэсе (Украіна). Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 288 ад 9 сакавіка 2011 года.

Міністэрству фінансаў даручана правесці фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне генконсульства "ў межах сродкаў", прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.

Паводле звестак МЗС, у гэты час Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя адносіны са 166 дзяржавамі, у 47 з якіх адкрыта 60 дыпламатычных прадстаўніцтваў. У іх ліку 45 пасольстваў, сем пастаянных прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях, сем генеральных консульстваў і адно консульства. За мяжой таксама працуе 12 аддзяленняў пасольстваў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула