БЕЛ Ł РУС

Цяпло прыйшло ў Мінск усяго на некалькі дзён

14.03.2011 / 11:51

Сіноптыкі прагназуюць, што тэмпература паветра пачне зніжацца ўжо заўтра, у аўторак.

На выходныя ў Беларусь прыйшло цёплае паветра міжземнаморскага паходжання. Учора ў сталіцы ўдзень было да +10 градусаў. Такое ж надвор’е чакаецца і сёння, праўда, магчымы невялікі дождж.

А заўтра пачне набіраць моц скандынаўскі антыцыклон, які зменіць паветраныя плыні. Падзьме паўночны вецер і таму ўдзень у аўторак будзе толькі +3…+5°С. Абяцаюць таксама ападкі.

Да канца тыдня тэмпература паветра ўдзень будзе плюсавай, але ўначы прагназуюць невялікія маразы — да -5 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула