У выпадку затрымання Міхалевіча яму пагражае больш строгая мера стрымання
Да экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся (Аляксея) Міхалевіча, які парушыў падпіску аб нявыездзе, у выпадку яго затрымання можа быць прыменена больш строгая мера стрымання. Гэта вынікае з арт. 120 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса. Аб такой «перспектыве» палітыка павінны былі папярэдзіць, выпускаючы з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
Згодна з арт. 116 КК больш строгімі мерамі стрымання ў гэтым выпадку могуць быць асабістае паручыцельства, залог, дамашні арышт і зняволенне пад варту.
Нагадаем, ноччу 14 сакавіка ў сваім блогу Аляксей Міхалевіч аб’явіў, што знаходзіцца «не ў зоне дасягальнасці беларускага КДБ».
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула