БЕЛ Ł РУС

Трымайся, Японія!

14.03.2011 / 21:52

Сяргей Гудзілін

У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з пацярпелымі ад землятрусу ў Японіі.

У Сэндайскім скверы прайшла акцыя салідарнасці з пацярпелымі ад землятрусу ў Японіі.

На дрэве ля Сэндайскага сквера былі прымацаваны стужкі з надпісамі “Малітва за Японію”.

Кветкі і знічы неслі да памятнай шыльды Сэндай – горада-пабраціма Мінска.

Мінчукі, што прыйшлі выказаць падтрымку Японіі.

На імправізаваным пастаменце было шмат знічоў і кветак.

Нехта прыносіў і царкоўныя свечкі.

Моладзь чапляла на елку жаўрукоў з арыгамі.

Арыгамі, знічы і кветкі.

Жыхары Мінска -- горада-пабраціма японскага Сэндая -- прыйшлі ўвечары ў сквер ля Тэатра музкамедыі. Прыйшлі, каб выказаць сваю падтрымку пацярпелым у Японіі. Усе неслі да памятнай шыльды кветкі, знічы і жаўрукоў-арыгамі. Многія кветкі, як было бачна, ляжаць тут ужо доўга. Акцыя не была арганізаванай ніякім рухам ці супольнасцю. Мінчукі проста прыходзілі ў Сэндайскі сквер цягам усяго вечара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула