БЕЛ Ł РУС

Віктар Шалкевіч напісаў новую кнігу

15.03.2011 / 13:15

КМ

«Requiem па непатрэбных рэчах» — так называецца зборнік яго эсэ.

«Requiem па непатрэбных рэчах» так называецца зборнік яго эсэ.

«Гэтая сціплая кніга — адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсць зараз, а не іншымі», — адзначыў аўтар.

Дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча пра такія рэчы, як радыёла «Урал-57», матацыклет «Восход-2М», мабільнік Nokia 5110.

Кніга выйшла ў серыі «Гарадзенская бібліятэка».

Requiem па непатрэбных рэчах / Віктар Шалкевіч. — Гродна: Гарадзенская бібліятэка, 2011. — 100 с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула