БЕЛ Ł РУС

БелТА: Пуцін абяцае Лукашэнку АЭС лепшую за японскія

15.03.2011 / 17:06

Паводле яго слоў, у Японіі дзейнічаюць амерыканскія рэактары 40-гадовай даўніны. «Мы гаворым пра зусім новыя тэхналогіі».

Узровень абароненасці на беларускай АЭС будзе значна вышэй, чым у Японіі. Пра гэта сёння на сустрэчы з Лукашэнкам паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін.

«Тыя праекты [па будаўніцтве беларускай АЭС. — Заўв. БЕЛТА], якія мы з вамі абмяркоўваем і збіраемся рэалізоўваць, яны, вядома, праекты самага апошняга пакалення, і ўзровень абароненасці нашмат вышэй, нягледзячы нават на тое, што Беларусь не знаходзіцца ў такой сейсмічнай зоне, як Японія», — заявіў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, у Японіі дзейнічаюць амерыканскія рэактары 40-гадовай даўніны. «Мы гаворым пра зусім новых тэхналогіях і сёння з вамі падрабязна будзем гэта абмяркоўваць», — дадаў расійскі прэм’ер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула