БЕЛ Ł РУС

Кранальнае відэа з Японіі: сабака ахоўвае свайго параненага сябра пасля цунамі

17.03.2011 / 0:28

СГ

Відэаролік пад назвай "Верны да апошняга" (Ultimate Loyalty) выйшаў у самыя папулярныя на партале відэа YouTube. Японскі сабака застаўся гаспадароў. Цунамі сцёрла ўсё вакол. Але пёс, знясілены, галодны, не сыходзіць са свайго месца, сцеражэ свайго параненага сябра.

У ашыйніку блукае ён вакол іншага параненага цюцькі, які ляжыць на руінах. Усяляк спрабуе прыцягнуць увагу аператара да свайго брацельніка...

У каментарах да відэа гаворыцца, што выратавальнікі вывезлі абодвух сабак у прытулак.

Дарэчы, у сталіцы Японіі, горадзе Токіа, на станцыі Сібуя ёсць помнік сабаку Хатыко, які ў 1920-я гады штодзень прыходзіў сюды і чакаў свайго гаспадара на працягу многіх гадоў, нават пасля яго смерці. Пра гэтага сабаку знятае і кіно.

У гэтыя трагічныя для Японіі дні няхай не пакідаюць гэты працавіты народ надзея і вернасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула