БЕЛ Ł РУС

Масква загадала. Нацбанк спешна дазволіў авансавыя плацяжы па імпарце з краін Мытнага саюза

17.03.2011 / 10:1

СГ

Нацыянальны банк з 16 сакавіка дазволіў беларускім імпарцёрам свабоднае правядзенне авансавых плацяжоў па знешнегандлёвых дамовах на карысць прадпрыемстваў Расіі і Казахстана.

«У мэтах безумоўнага выканання існуючых міжнародных абавязацельстваў у рамках Дагавора аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы», — так абгрунтоўваецца гэтае рашэнне ў паведамленні Нацбанка.

Забарона на авансаванне імпарту мае на мэце знізіць яго. Улады Беларусі пайшлі на адміністратыўныя меры па зніжэнні імпарту пасля таго, як дэфіцыт бягучага рахунку дасягнуў пагрозлівых памераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула