БЕЛ Ł РУС

Аб будаўніцтве АЭС у Беларусі здымуць тэлефільм

17.03.2011 / 11:34

КМ

Абвешчаны конкурс на стварэнне 13-хвіліннай стужкі.

Абвешчаны конкурс на стварэнне 13-хвіліннай стужкі.

Міністэрства інфармацыі на дзяржаўную замову праводзіць конкурс на стварэнне фільма і 24 відэаролікаў грамадска-палітычнай і сацыяльнай тэматыкі.

Арыентыровачны кошт закупкі сацыяльна значнай тэлепрадукцыі — 110,142 млн. рублёў. З іх

40 млн. пойдуць на здымкі фільма і шасці ролікаў пра будаўніцтва беларускай АЭС.

Пра што яшчэ прапануюць зняць відэа на 6-20 секунд. Пра інвалідаў і стварэнне безбар’ерных умоў іх жыццядзейнасці, аб пераходзе на лічбавае тэлебачанне і яго перавагах, аб прафілактыцы вогненебяспечных сітуацый, прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, энергазберажэнні, патрыятычным выхаванні беларускай моладзі, аб значнасці чытання і акцыі «У падтрымку чытання», аб дасягненнях беларускага спорту і падрыхтоўцы да Алімпіяды 2012 года, аб прывабнасці Беларусі для турыстаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця, захаванні культурнай спадчыны, аб развіцці прадпрымальніцтва і дробнага бізнэсу, аб неабходнасці адмовы ад абортаў, прапагандзе шматдзетных сем’яў, барацьбе з п’янствам, аб надыходячым чэмпіянаце свету па хакеі 2014 года.

Узначаліла камісію, якая будзе разглядаць заяўкі на конкурс, намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула