БЕЛ Ł РУС

Вінаградаў з турмы: Аддаў бы мезенец на назе, каб трапіць на Дзень Волі

18.03.2011 / 21:28

Зміцер Панкавец

А яшчэ хлопец напісаў, што кінуў паліць.

Удзельнік выбарчага штаба Уладзіміра Някляева Павел Вінаградаў даслаў з турмы ліст актывістцы кампаніі «Еўрапейскай Беларусь» Паліне Дзякавай.

«Паша кінуў паліць на Валадарцы. А яшчэ гатовы аддаць мезенец на левай назе, каб пайсці на Дзень Волі. Увогуле, Пашка трымаецца малайцом. Перадае ўсім знаёмым прывітанне», — кажа П.Дзякава.

Павел Вінаградаў быў затрыманы 5 студзеня на кватэры ў Мінску. Кадэбісты забралі яго на допыт, з якога Вінаградаў так і не вярнуўся. Потым на БТ дэманстраваліся кадры, як Вінаградаў ледзьве не ў твар смяецца следчым. У турме Вінаградаў не згубіў пачуцця гумару і сілы духу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула