БЕЛ Ł РУС

Перыгей над Віцебскам

19.03.2011 / 15:41

СГ

Сёння Месяц бліжэй да Зямлі на 27 тысяч кіламетраў.

Сёння, 19 сакавіка, Месяц наблізіўся да Зямлі на рэкордна малую адлегласць.
Звычайна між ім і Зямлёй — 384 000 км. Сёння ж — усяго 356 500 км. Гэта з’ява мае назву месяцавы перыгей.

Мінулы раз ён так блізка падыходзіў да нас 19 гадоў назад, у 1992 годзе. А тут нібы спецыяльна: непагадзь, снег, неба зацягнулі хмары. Назіраць рэдкую прыродную з’яву няма ніякай магчымасці.

Але карэспандэнт НН паспеў сфатаграфаваць спадарожнік Зямлі ўчора над прывакзальнай плошчай у Віцебску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула