БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскі суд па правах чалавека дазволіў распяцці ў школах

19.03.2011 / 20:18

BBC

Каталіцкая царква вітала рашэнне Еўрапейскага суда па правах чалавека, які пастанавіў, што выявы распяцця ў дзяржаўных школах дапушчальныя,
паведамляе BBC.

Ватыкан назваў гэтае рашэнне гістарычным, адзначыўшы, што распяцці і крыжы з’яўляюцца выражэннем культурнай і рэлігійнай спадчыны традыцыйна хрысціянскіх краін. Пазоў падала грамадзянка Італіі, якая заявіла, што распяцці ў дзяржаўных школах парушаюць прынцып свецкасці. Аднак суд не знайшоў доказаў таго, што наяўнасць гэтых рэлігійных сімвалаў роюіць нейкі ўплыў на дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула