БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі абараняе Кадафі

20.03.2011 / 18:39

МЗС Беларусі выступіў з заявай у сувязі з ракетна-бомбавымі ўдарамі па Лівіі.

«Ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі Лівіі выходзяць за рамкі рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН № 1973 і супярэчаць яе галоўнай мэты — гарантаванні бяспекі мірнага насельніцтва.

Рэспубліка Беларусь заклікае дзяржавы, якія прымаюць удзел у ваеннай аперацыі, неадкладна спыніць баявыя дзеянні, якія прыводзяць да чалавечых ахвяр.

Урэгуляванне канфлікту з’яўляецца ўнутранай справай Лівіі і павінна быць забяспечана самім лівійскім народам без ваеннага ўмяшання звонку», — гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула