БЕЛ Ł РУС

У Мінску яшчэ раз пакажуць «Аватар» у фармаце 3D

21.03.2011 / 10:41

Па шматлікіх просьбах гледачоў у Мінску пройдзе яшчэ адзін паказ фільма Джэймса Кэмерана «Аватар». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама Васіль Коктыш.

Паводле яго слоў, фільм будзе дэманстравацца з 7 красавіка ў фармаце 3D у сталічных кінатэатрах «Кіеў», «Цэнтральны» і «Салют». Пры гэтым гледачы

ўбачаць поўную версію карціны, якая выйшла мінулым летам, са сцэнамі, што былі выразаныя пры мантажы.

«Аватар» займае абсалютнае лідарства па глядацкім наведванні ў кінатэатрах Беларусі. Карціна ўпершыню выйшла ў пракат у студзені мінулага года і дэманстравалася на адкрыцці першага ў Мінску 3D-кінатэатра «Кіеў». За гэты час «Аватар» паглядзелі прыкладна 380 тыс. гледачоў. Апрача таго, «Аватар» з’яўляецца лідарам і па касавых зборах у Беларусі.

Кажучы пра будучыя прэм’еры, Коктыш паведаміў, што 14 красавіка ў Мінску выйдзе ў пракат музычны фільм «Дзевяць». Гэта мюзікл рэжысёра Роба Маршала, за аснову якога ўзяты кінафільм Федэрыка Феліні «Восем з паловай». У галоўных ролях карціны — Пенелопа Крус, Ніколь Кідман, Сафі Ларэн і іншыя вядомыя акцёры. Фільм будзе дэманстравацца ў 3D-кінатэатрах у звычайным фармаце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула