БЕЛ Ł РУС

У Магілёве забаронены пікеты салідарнасці з палітзняволенымі на Дзень Волі

21.03.2011 / 11:36

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі на Дзень Волі 25 сакавіка. Гэтыя пікеты магілёўскія дэмакраты мелі намер правесці каля будынку Магілёўскага ўпраўлення КДБ і ў скверы каля кінатэатра «Радзіма».

Афіцыйнай нагодай для адмовы сталася тое, што ў у горадзе вызначана месца для правядзення масавых мерапрыемстваў і знаходзіцца яно па адрасе вул. Чалюскінцаў, 64в.

«Мы будзем абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе, бо забараняць пікеты мясцовая ўлада не мела права, — гаворыць адзін з ініцыятараў пікету Юрый Новікаў. — Яна мусіла дазволіць пікеты ў іншым месцы і прапанаваць яго нам. Аднак, пікеты спачатку забаранілі, а потым сказалі, што ёсць варыянт па вуліцы Чалюскінцаў 64в, хоць ён і бязлюдны».

Пытанне правядзення іншага мерапрыемства ў гэты дзень магілёўскія дэмакраты абмяркуюць у бліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула