БЕЛ Ł РУС

У падтрымку палітвязня Лобава выказаліся дэсантнікі

22.03.2011 / 10:52

Паводле mfront.net

«Мне абыякавыя яго палітычныя перакананні, сам я не цікаўлюся палітыкай. Але я адназначна супраць несправядлівых абвінавачванняў», — мяркуе Юрый Кулеш.

Напярэдадні суду над Эдуардам Лобавым прэс-служба МФ даведалася аб меркаваньні вайсковых паплечнікаў Эдуарда Лобава.

«Лічу, што Эдуард знаходзіцца за кратамі незаконна. Гэта чарговая спроба беларускіх уладаў запужаць ды ізаляваць людзей, якія нясуць ёй пагрозу», — каментуе маладафронтавец Андрусь Цянюта.

«У Эдзіка, у мяне ды ў шэрагу іншых вайскоўцаў на руцэ выбіта «За ВДВ». Гэта, можна сказаць, сімвал нашай еднасці і узаемадапамогі. Калі рэжым Лукашэнкі несправядліва пераследуе Эдзіка за палітычныя перакананні, гэта ўжо выклік усім дэсантнікам», — лічыць Міхаіл Некрашэвіч з элітнай мабільнай брыгады ў Віцебску.

«Эдуард ніколі не пакіне справу, за якую ўзяўся. Ён застаецца дэсантнікам назаўсёды. Мне абыякавыя яго палітычныя перакананні, сам я не цікаўлюся палітыкай. Але я адназначна супраць несправядлівых абвінавачванняў», — мяркуе Юрый Кулеш, вайсковы паплечнік Лобава.

«Мяне абурае, што ўлады цяпер не баяцца хлусліва абвінавачваць аднаго з нашых. Яны недаацэньваюць рэакцыю дэсантуры ў выпадку шырокай агалоскі гэтай справы», — паведаміў вайсковец Алег Латышонак.

Судовы працэс над Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым пачнецца сёння, а 14:00 ў судзе Маскоўскага раёна Мінска па адрасе: праспект Газеты «Праўда», 27.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула