БЕЛ Ł РУС

Google зноў абнавіў мапу Мінска

22.03.2011 / 15:40

Яўген Васількоў

Здымак датуецца 24 верасня 2010 года.

У праграме Google Earth, якая дазваляе разгледзець спадарожнікавыя здымкі Зямлі ў добрай якасці, абнавілася мапа беларускай сталіцы.

Папярэдняе абнаўленне адбылося ў снежні 2009 года. На партал былі выстаўленыя здымкі, зробленыя ўлетку таго года.

Новы здымак датуецца 24 верасня 2010 года.

Ужо адкрытая «Мінск-Арэна», скончаны рамонт маста каля гіпермаркета «Карона», працягваецца будоўля першага беларускага хмарачоса «Ветразь»…

Мапа даступная па адрасе http://maps.google.com/

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула