БЕЛ Ł РУС

У КДБ свой курс даляра — 4700

23.03.2011 / 16:39

Падрабязнасці закупкі снайперскіх вінтовак для КДБ.

Як паведамлялася раней, на сайце icetrade.by з’явіўся тэндэр на закупку 8 снайперскіх вінтовак калібру.338 Lapua. Заказчыкам выступае Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Кошт закупкі ацэньваецца ў 940 мільёнаў (трохі больш за 310 тысяч долараў па курсе Нацбанка).

Аднак на сайце salon-arms.ru адна вінтоўка такога калібра каштуе каля 25 тысяч долараў. Такім чынам, па афіцыйным курсе 8 вінтовак абыйдзецца прыкладна ў 200 тысяч даляраў.

Выходзіць, альбо хтосьці з гэтай здзелкі пакладзе сабе ў кішэню 110 тысяч даляраў, або ў КДБ 1 даляр ужо ацанілі ў 4 700 рублёў.

І, дарэчы, а навошта чэкістам раптам спатрэбіліся снайперскія вінтоўкі?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула