БЕЛ Ł РУС

Узровень радыяцыі ў вадзе побач з «Фукусіма-1» перавышае норму ў 10 млн разоў

27.03.2011 / 09:55

Узровень радыёактыўнага ёду ў вадзе ў другога рэактара японскай атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1» перавышае дапушчальную норму ў 10 мільёнаў разоў, паведамляе Kyodo са спасылкай на «Такійскую электрычную кампанію».

Па словах прадстаўніка кампаніі, прынята рашэнне пра эвакуацыю супрацоўнікаў.

Радыеактыўнасць вады побач з першым рэактарам АЭС па-ранейшаму перавышае дапушчальныя нормы ў 10 тысяч разоў.

Напярэдадні радыёактыўныя рэчывы з «Фукусімы-1» былі выяўленыя ў паўночна-ўсходняй кітайскай правінцыі Хэйлунцзян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула