БЕЛ Ł РУС

Памёр спявак Аляксандр Барыкін, яму было 59 гадоў + відэа «Букета»

27.03.2011 / 10:16

Nashaniva.com

У суботу вядомы расійскі рок-музыка, кампазітар і спявак Аляксандр Барыкiн ва ўзросце 59 гадоў памёр у Арэнбурзе, паведамілі ў асяроддзі артыста, адзначыўшы, што, па папярэдняй інфармацыі, «прычынай смерці стаў шырокі інфаркт».

«Пасля канцэрту Сашу забралі ў шпіталь, і там ён памёр… Праблемы са здароўем пачаліся ў Барыкіна яшчэ ў студзені, ён лячыўся ў кардыялагічным цэнтры», — сказалі сваякі.

Папулярнасць прыйшла да Аляксандра Барыкіна пасля выканання такіх песень, як «Востраў», «Букет», «Аэрапорт», «Праграма перадач на заўтра» і «Выратавальны круг». Ён працаваў з Алай Пугачовай, Уладзімірам Кузьміным, Ігарам Нікалаевым, супрацоўнічаў з кампазітарам Давідам Тухманава.

Падрабязней пра спевака

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула