БЕЛ Ł РУС

Музычная спадчына Рэчы Паспалітай прагучыць 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы

28.03.2011 / 11:26

29 сакавіка, а 17-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца канцэрт-прэзентацыя серыі нотных выданняў «Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі».

Арганізатары канцэрта-прэзентацыі — Нацыянальная бібліятэка Беларусі і выдавецтва «Чатыры чвэрці».

Выпуск серыі «Музычная спадчына Рэчы Паспалітай з Расійскай нацыянальнай бібліятэкі» — гэта спроба пазнаёміць усіх зацікаўленых з музычнай культурай Рэчы Паспалітай XVII–XIX ст.ст., дакрануцца да цікавейшага помніка культуры XVII ст. пачатку XVIIІ ст. «Давыдкаўскага ірмалагіёна», нанова адкрыць творы кампазітараў Антона Абрамовіча, Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Юзафа Ігнацы і Каятана Крашэўскіх, Канстанціна Горскага, Аляксандра і Міхала Ельскага.

Серыя заснавана ў 2008 годзе кампазітарам і даследчыкам, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Яўгенам Паплаўскім. На сённяшні дзень выйшла 10 сшыткаў.

У рамках мерапрыемства прагучаць творы ў выкананні Народнага артыста Беларусі, прафесара Ігара Алоўнікава, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Выданне серыі — сумесны праект Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, выдавецтва «Чатыры чвэрці» пры фінансавай падтрымцы Польскага інстытута ў Санкт-Пецярбурзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула