БЕЛ Ł РУС

Паліну Шарэнду-Панасюк аштравалі на 770 тысяч

28.03.2011 / 12:29

22 базавыя велічыні штрафу — такі прысуд Брэсцкага Ленінскага суда грамадзянскай актывістцы Паліне Шарэндзе-Панасюк. Штраф у памеры 20 базавых велічыняў — за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, і яшчэ 2 базавыя велічыні — за несанкцыянаваныя дзеянні. У пастарунку на Паліну склалі адпаведна два пратаколы.

Затрымалі яе 26 сакавіка. Міліцыянты выпусьцілі Паліну з пастарунку толькі праз некалькі гадзін, нягледзячы на тое, што яна мае двухгадовага сына. Толькі пасля хадайніцтваў родных і праваабаронцаў было прынята рашэнне адпусьціць яе з пастарунка да суда.

Паліна адзначае, што такі прысуд носіць палітычны характар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула