БЕЛ Ł РУС

Мінчук арганізаваў нелегальны бізнэс па продажы даведак аб даходах

28.03.2011 / 15:54

За 100–200 даляраў ашуканец афармляў падробныя даведкі аб даходах, якія яго «кліенты» потым прад’яўлялі ў банкі для атрымання крэдытаў.

Справа была пастаўленая на паток. Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, для арганізацыі нелегальнага бізнэсу жыхар Ленінскага раёна сталіцы аформіў на сваё імя ПУП і разам з бухгалтарам фірмы прадаваў знаёмым падробныя даведкі аб даходах для афармлення крэдытаў у розных банках. Цана даведкі залежала ад паказанага ў ёй памеру прыбытку і вар’явалася ў межах 100–200 даляраў ЗША. Пра «неслужбовую» дзейнасць зламыснікаў стала вядома пасля таго, як адзін з іх кліентаў адмовіўся выплачваць крэдыт.

На дадзены момант Ленінскім РУУС Мінска ў дачыненні да дырэктара ПУП і бухгалтара распачатая крымінальная справа за падробку дакументаў, а нядобрасумленнаму крэдытаатрымальніку давядзецца адказваць за махлярства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула