БЕЛ Ł РУС

Блогер: справа Пачобута вымушае мяне адмовіцца ад сваіх словаў

29.03.2011 / 10:58

У сувязі з дзяржаўнай акцыяй, афіцыйна заяўляю, што ўсе абразлівыя словы, што маюцца ў маім нататніку, а менавіта: дурань, ёлупень, ідыёт самы настаяшчы, мазаічны, малпа сіпатая, гарыла на лыжах, хакеіст недабіты, дуля з зачосам, аглобля лысая, фюрэр саўгасны, шаленец рукасты, аргазм пенсіянерак, Мудзішчаў нахілены, асталоп адмарожаны -- не маюць АНІЯКАГА дачынення да Першага Ўсенароднаабранага Прэзідэнта рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, які праводзіць шматвектарную палітыку, з'яўляецца лаўрэатам Шолахаўскай прэміі і гарантам над усімі гарантамі.

Асабліва гэтая фраза не мае ніякага дачынення -- "дупа вусатая".

Злачынна нават пра такое падумаць!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула