БЕЛ Ł РУС

Афіцыйная дэвальвацыя перавысіла 6%

29.03.2011 / 11:38

ЯВ

Валютны кошык пабіў чарговы рэкорд.

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы выраслі курсы еўра і расійскага рубля. Еўрапейская валюта падаражала на 20 рублёў і цяпер афіцыйна каштуе 4293,61 рубля. У абменніках курс продажу зноў пераваліць за адзнаку ў 4400 рублёў.

Курс даляра не змяніўся.

Праз рост курсаў дзвюх валют вырас і кошт валютнага кошыка. Ад пачатку года ён падаражаў ужо на 6,02%. Гэта гістарычны максімум.
Нацбанк усё бліжэй падбіраецца да мяжы дазволенага 8%-ага дэвальвацыйнага калідора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула