БЕЛ Ł РУС

Мітусня ва ўрадзе. Абмежаванне на запраўку дызпалівам адменена праз дзень пасля ўвядзення

30.03.2011 / 10:24

Абмежаванне адменена па рашэнні ўрада, удакладнілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Абмежаванне на разавую запраўку дызельным палівам на прыгранічных аўтазаправачных станцыях РУП «ВА» Беларуснафта «адменена, паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

Абмежаванне адменена па рашэнні ўрада, удакладнілі ў канцэрне.

Як раней паведамлялася, увод абмежаванняз быў звязаны з узрослым аб’ёмам вывазу аўтатранспартам за межы краіны нафтапрадуктаў, набытых па ўнутрырэспубліканскіх коштах. У сувязі з гэтым і было прынята рашэнне аб тым, што на прыгранічных аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты» кліент мог адначасова набыць не больш за 100 л дызпаліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула