БЕЛ Ł РУС

Сына генпракурора Расіі абвінавацілі ў арганізацыі падпольных казіно

30.03.2011 / 11:03

Імя Арцёма Чайкі ў судзе агучыў засакрэчаны следствам сведка.

Супрацьстаянне Следчага камітэта і Генпракуратуры Расіі ў справе арганізацыі сеткі падпольных казіно ў Падмаскоўі набірае абароты.

Нашумелая крымінальная справа, у якую былі ўцягнутыя чыноўнікі пракуратуры, абрастае новымі падрабязнасцямі.

Па справе праходзіць бізнесовец Іван Назараў, якому, паводле Следчага камітэта, у арганізацыі падпольнага бізнесу спрыялі супрацоўнікі пракуратуры Маскоўскай вобласці. Справа мела вялікі рэзананс і на яе вымушаны быў рэагаваць прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў.

Пракуратура двойчы адмяняла крымінальную справу, зарабляючы за гэта ад прэсы і следчых абвінавачванні ў пакрыцці карупцыйных грахоў сваіх калегаў. У аўторак 29 сакавіка ў часе абскарджання чарговай адмены крымінальнай справы ў судзе прагучалі паказанні засакрэчанага следствам сведкі. Ён расказаў, што каардынацыю паміж Іванам Назаравым і супрацоўнікамі пракуратуры наладжвалі людзі з групы Арцёма Чайкі, сына генпракурора Расіі Юрыя Чайкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула