БЕЛ Ł РУС

Апытанне tut.by — дзяржаўным СМІ вераць 6%

31.03.2011 / 22:56

ВН

Рэйтынг даверу недзяржаўных СМІ — 45%.

Партал TUT.BY праводзіць апытанне, падчас якога спрабуе высветліць, якім СМІ давяраюць наведвальнікі сайта. Па стане на 23.00 сваё меркаванне пакінулі больш за 12 500 чалавек.

З іх дзяржаўным СМІ давяраюць усяго 6%. Інфармацыі недзяржаўных СМІ вераць 45%.

Найбольш часты адказ — ні тым, ні другім. Такое меркаванне выказалі 52% рэспандэнтаў.
Агульны вынік дае больш за 100%, бо некаторыя апытаныя заявілі, што вераць усім СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула