БЕЛ Ł РУС

Плошча: ужо 60 чалавек праходзяць па крымінальнай справе

1.04.2011 / 11:10

Кастусь Матушыч

33 абвінавачаныя, 13 падазраваных і 8 асуджаных.

Справа аб масавых беспарадках: 33 абвінавачаныя, 13 падазраваных і 8 асуджаных. Яшчэ 6 чалавек праходзяць па іншым артыкуле.

Не выключана, што колькасць фігурантаў па справе большая. Так, пра затрыманне Яўгена Сакрэта стала вядома толькі на гэтым тыдні, хаця ён праходзіць па справе і знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага з канца снежня.

Шасці фігурантам крымінальнай справы прапрад’явілі абвінавачанне па новым артыкуле — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Гэта Аляксандр Фядута (пад вартай у СІЗА КДБ), Уладзімір Някляеў (пад хатнім арыштам), Віталь Рымашўскі, Наста Палажанка, Сяргей Вазняк, Андрэй Дзмітрыеў — усе чацвёра пад падпіскай аб нявыездзе.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», па стане на 31 сакавіка па справе аб масавых беспарадках у статусе абвінавачаных знаходзяцца 33 чалавекі, у статусе падазраваных — 13. Яшчэ восем чалавек асуджаны.

Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў асуджаны па артыкуле «асабліва злоснае хуліганства»

Абвінавачаныя па крымінальнай справе «Масавыя беспарадкі»

Арастовіч Аляксандр вызвалены з-пад варты 15 лютага пад падпіску аб нявыездзе.

Бандарэнка Зміцер знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Буланаў Дзмітрый знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Васілевіч Ілья знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Вінаградаў Павел знаходзіцца ў СІЗА на вул.Валадарскага.

Гнедчык Алег знаходзіцца ў СІЗА па вуліцы Валадарскага.

Грыбко Арцём знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Даронін Дзмітрый знаходзіцца ў СІЗА па вул. Валадарскага.

Дрозд Дзмітрый знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Казакоў Сяргей знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Квяткевіч Аляксандр знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Кіркевіч Алесь знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Класкоўскі Аляксандр знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Кобец Уладзімір з 26 студзеня пад падпіскай аб нявыездзе.

Корбан Алег 7 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Лобан Уладзімір знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Лябедзька Анатоль знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Марцалеў Сяргей знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Мірзаянаў Фёдар знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Міхалевіч Аляксей у ноч на 14 сакавіка з'ехаў з Беларусі.

Пазняк Андрэй утрымліваецца ў СІЗА на вул.Валадарскага.

Паўлаў Анатоль 7 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.

Пратасеня Андрэй знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Радзіна Наталля 28 студзеня вызвалена пад падпіску аб нявыездзе; выехала за мяжу.

Сакрэт Яўген знаходзіцца ў СІЗА на вул. Валадарскага.

Саннікаў Андрэй знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Севярынец Павел знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Статкевіч Мікалай знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Ус Дзмітрый 20 снежня выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Федаркевіч Алег знаходзіцца ў СІЗА на вул.Валадарскага.

Халіп Ірына 29 студзеня вызвалена пад хатні арышт.

Хамічэнка Уладзімір знаходзіцца пад вартай.

Яроменак Уладзімір знаходзіцца ў СІЗА па вул.Валадарскага.

Падазраваныя па крымінальнай справе «Масавыя беспарадкі»

Апішаў Дзмітрый.

Васілеўскі Аляксандр.

Гусельцаў Дзяніс.

Давыдзенка Антон.

Каваленка Усевалад — магчымы падазраваны.

Кастусёў Рыгор.

Клюеў Сяргей.

Красноў Мікіта знаходзіцца за межамі Беларусі.

Мацукевіч Віталь знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Мікалаеў Андрэй.

Навіцкі Леанід знаходзіцца за межамі Беларусі.

Шарстоў Аляксей.

Шыдлоўскі Дзяніс.

Асуджаныя па крымінальнай справе «Масавыя беспарадкі»

Парфянкоў Васіль 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Атрошчанкаў Аляксандр 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, пераведзены ў папраўчую калонію №3 «Віцьба».

Новік Дзмітрый 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, пераведзены ў папраўчую калонію №17 у Шклове.

Малчанаў Аляксандр 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, пераведзены ў папраўчую калонію №15 у Магілёве.

Брэус Арцём штраф памерам у 300 базавых велічынь.

Гапонаў Іван штраф памерам у 300 базавых велічынь.

Мядзведзь Дзмітрый 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Ліхавід Мікіта 3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула