БЕЛ Ł РУС

16 красавіка — рэспубліканскі суботнік

2.04.2011 / 11:46

Рабочую групу па падрыхтоўцы суботніка ўзначаліў Анатоль Тозік.

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 16 красавіка. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 423, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Рэкамендавана правесці рэспубліканскі суботнік на добраахвотнай аснове. Людзі будуць працаваць на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у належны стан тэрыторыі населеных пунктаў, мемарыяльныя комплексы, мясціны баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызанаў Вялікай Айчыннай вайны.

Суботнік арганізуецца ў мэтах паляпшэння ўмоў аздараўлення і лячэння дзяцей, якія пражываюць або навучаюцца ва ўстановах адукацыі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і інвалідаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў мэтах павышэння духоўна-патрыятычнага выхавання моладзі.

Створана рабочая група для падрыхтоўкі і правядзення 16 красавіка рэспубліканскага суботніка. Яе ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. У складзе рабочай групы — кіраўнікі міністэрстваў, камітэтаў, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.

Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень суботніка, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула