БЕЛ Ł РУС

Павел Данейка святкуе 50-годдзе ў «Краўн Плазе»

3.04.2011 / 14:07

Сяргей Гезгала

Цяпер ён адміністратыўны дырэктар Беларускага эканамічнага даследчыцка-адукацыйнага цэнтру (BEROC).

Павел Данейка — бізнесовец, эканаміст і грамадскі дзеяч — мінае свой 50-гадовы рубеж. Ён нарадзіўся 3 красавіка 1961 года ў Мінску.

Эканаміст і гісторык, ён быў адным з наймалодшых дэпутатаў Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання ад Мінска. Актыўна процістаяў аўтарытарнаму перавароту 1996 года, быў адным з творцаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Арганізоўваў Маршы свабоды.

На пачатку 2000-х адышоў ад палітыкі, засяродзіўся на бізнэсе, які вёў як у Беларусі, так і ў Расіі і Украіне. Ад 2007 года ён быў рэктарам Moscow Business School (MBS), а цяпер ён адміністратыўны дырэктар Беларускага эканамічнага даследчыцка-адукацыйнага цэнтру (BEROC).

Данэйка адыграў важную ролю ў развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Яму належалі ідэі заснавання Інстытута прыватызацыі і мэнэджмента і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў — дзвюх важных пляцовак эканамічных і палітычных студый.

Свой юбілей ён будзе святкаваць у мінскім гатэлі «Краўн-плаза», у коле сяброў і партнёраў па бізнэсе.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула