БЕЛ Ł РУС

Беларусы сабралі для Японіі больш за 100 млн. рублёў

4.04.2011 / 15:21

КМ

Ахвяраванні збірае Беларускае таварыства Чырвонага крыжа.

Ахвяраванні збірае Беларускае таварыства Чырвонага крыжа.

15 сакавіка БТЧК звярнулася да беларусаў з просьбай дапамагчы Японіі, якая пацярпела ад землятрусаў і цунамі. Першыя сродкі паступілі на рахунак ужо праз два дні.

На сёння сабралі 109 414 189 рублёў.

Збор сродкаў плануюць скончыць 15 красавіка. Але, як паведамілі ў Беларускім таварыстве Чырвонага крыжа, тэрмін можа быць працягнуты. Цяпер вырашаецца пытанне з канвертацыяй грошай і іх пераводам японскаму боку.

Інфармацыю пра рахунак і спосаб ахвяравання можна атрымаць тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула