БЕЛ Ł РУС

Пасол Францыі ў Беларусі наведаў рэдакцыю «Нашай Нівы»

4.04.2011 / 17:21

Ул.інф.

Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнры наведаў рэдакцыю газеты «Наша Ніва».

Пасол Францыі ў Беларусі Мішэль Рэнры ў панядзелак наведаў рэдакцыю газеты «Наша Ніва». Спадар Рэнры азнаёміўся з працай рэдакцыі газеты і яе супрацоўнікаў. На сканчэнне сустрэчы Мішэль Рэнры пажадаў калектыву «Нашай Нівы» поспехаў і выказаў сваю салідарнасць з усімі беларускімі незалежнымі журналістамі.

Пасля ролі Францыі ў Лівіі словы «французская салідарнасць» набылі цалкам новае гучанне, пажартавалі нашаніўцы.

Пасол Францыі у Беларусі Мішэль Рэнры з шэф-рэдактарам «Нашай Нівы» Андрэем Дынько. Фота Сяргей Гудзілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула