БЕЛ Ł РУС

Агенцтва Moody's знізіла рэйтынгі шасці беларускіх банкаў

4.04.2011 / 22:32

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s Investors Service панізіла з «В2» да «В3» доўгатэрміновыя рэйтынгі дэпазітаў у замежнай валюце «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», «Белінвестбанка», «Белпрамбудбанка», «Банка Масква-Мінск» і «Мінскага транзітнага банка».

Прагноз рэйтынгаў дэпазітаў у замежнай валюце ўсіх шасці банкаў — «негатыўны».

Акрамя таго, гаворыцца ў паведамленні агенцтва Moody’s, рэйтынгі дэпазітаў у нацыянальнай валюце трох дзяржаўных банкаў — «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка» і «Белінвестбанка» — былі паніжаны з «В1» да «В2».

Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюце прыватнага «Банка Масква-Мінск» паніжаны з «Ва3» да «В1».

Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюце «Белпрамбудбанка» і «Мінскага транзітнага банка» пацверджаны на ўзроўнях «Ba3» і «В1» адпаведна.

Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюце «Белаграпрамбанка» — «стабільны», астатніх пяці банкаў — «негатыўны».

Гэтыя рэйтынгавыя дзеянні былі ажыццёўлены следам за зніжэннем 30 сакавіка суверэннага рэйтынгу Беларусі на адну ступень — з «B1» да «B2», а таксама з «негатыўным» прагнозам у сувязі з ростам праблем з атрыманнем краінай знешняга фінансавання, гаворыцца ў паведамленні Moody’s.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула