БЕЛ Ł РУС

Арвідас Сабоніс будзе ўведзены ў Залу славы НБА

5.04.2011 / 10:02

nn.by

Легендарны цэнтравы зборных СССР і Літвы Арвідас Сабоніс абраны ў Залу славы НБА.

Сабоніс — легенда літоўскага і савецкага, а потым і постсавецкага баскетбола, ад 1981 г. выступаў за каўнаскі «Жальгірыс», які неаднаразова прыводзіў да залатых медалёў чэмпіянату СССР.

У 1988 г. у многім дзякуючы Сабасу, які мае рост 2,20 м, зборная СССР выйграла залатыя медалі на Алімпіядзе ў Сеуле. У 1989 г. перабраўся ў Еўропу, гуляў за іспанскія «Вальядалід» і «Рэал» Мадрыд. У 1995 г. пераехаў за акіян, выступаў за «Портленд» на працягу сямі сезонаў і набіраў па 12,0 пункта і 7,3 падбору за гульню.

Прывёў зборную Літвы да бронзавых медалёў Гульняў у Барселоне-92 і Атланце-96.

Пры канцы кар’еры вярнуўся ў «Жальгірыс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула