БЕЛ Ł РУС

Дэпутат Кучынскі прапанаваў публічна расстрэльваць замежных наркагандляроў

11.12.2006 / 15:03

Год таму ён прапаноўваў увесьці крымінальную адказнасьць за гомасэксуалізм.

Кожны замежны грамадзянін, які дастаўляе наркотыкі ў Беларусь, павінен быць публічна расстраляны, а беларускі грамадзянін – асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Такую прапанову ўнёс сёньня дэпутат Віктар Кучынскі ў часе абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў прэзыдэнцкага дэкрэта «Пра дадатковыя захады ў справе дзяржаўнай абароны дзяцей у праблемных сем’ях».

Спадар Кучынскі заклікаў вывучыць заканадаўства мусульманскіх краінаў і перанесьці на беларускую глебу некаторыя прыклады. Ён таксама адзначыў, што беларускія вёскі й гарады сьпіваюцца, расьце колькасьць асобаў, што ўжываюць наркотыкі. Віктар Кучынскі прапанаваў рэгулярна вазіць моладзь у калёніі, дзе ўтрымоўваюцца алькаголікі й наркаманы. На думку дэпутата, такі наглядны сродак адаб’е у маладых людзей ахвоту спажываць алькаголь і наркотыкі.

Нагадаем, што год таму ён прапаноўваў увесьці крымінальную адказнасьць за гомасэксуалізм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула