БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка хоча залагодзіць Расію 12%-ай дэвальвацыяй?

5.04.2011 / 17:57

Яўген Васількоў

Каб атрымаць мільярдны крэдыт, улады гатовыя пашырыць калідор вагання валютнага кошыку да 12%.

Паводле інфармацыі агентцва «Інтэрфакс-Захад», праект праграмы рэформаў, падрыхтаваны для прыцягнення расійскага крэдыту на $1 мільярд, прадугледжвае нязначную дэвальвацыю беларускага рубля. Урад і Нацбанк прапануюць пашырыць калідор ваганняў валютнага кошыку да 12% з 8%, запланаваных на 2011 год.

На дадзены момант дэвальвацыя з пачатку года склала 6,5%. Гэта значыцца, што ў запасе Нацбанка застанецца 5,5% валютнага калідора да канца года.

Большасць астатніх пунктаў праграмы спасылаюцца на ўжо прынятыя рашэнні, напрыклад, павелічэнне курса беларускага рубля на міжбанкавым рынку з 2% да 10%, павышэнне стаўкі рэфінансавання на 1,5% і гэтак далей. Міністр эканомікі Беларусі

Мікалай Снапкоў напярэдадні шчыра прызнаўся, што ў падрыхтаванай праграме «нічога новага няма».

З планаў — скарачэнне дэфіцыту бюджэту з 3% ВУП да 1,5%, а таксама актыўная прыватызацыя.

Па меркаванні крыніцы «Інтэрфакс-Захад», прапанаваныя меры наўрад ці задаволяць расійскі бок, асабліва павольная дэвальвацыя.

Мяркуецца, што ўрад Расіі запатрабуе ад Мінска больш радыкальных крокаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула