БЕЛ Ł РУС

Следства па Плошчы завершана: «Па сутнасці ставілі канчатковай мэтай дзяржаўны пераварот»

5.04.2011 / 20:33

«Паводле высновы следства, атрыманы вычарпальныя доказы аб спробе змены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь».

Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама завершана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы,
узбуджанай у дачыненні да грамадзян Беларусі — арганізатараў і ўдзельнікаў масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 г., паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей (УІГС) МУС.

«Паводле высновы следства, атрыманы вычарпальныя доказы аб спробе змены Канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь па папярэдняй змове з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і арганізацый, якія па сутнасці ставілі канчатковай мэтай ажыццяўленне дзяржаўнага перавароту. У ходзе расследавання крымінальных спраў ўстаноўленая роля і ступень удзелу кожнага фігуранта ў адбыўшыхся падзеях», — адзначылі ў МУС.

У МУС заявілі, што з улікам накіраваных у замежныя дзяржавы просьбаў аб аказанні прававой дапамогі, наяўныя матэрыялы ў адносінах да замежных арганізацый і грамадзян выдзелены ў асобную вытворчасць і расследаванне ў паказаным напрамку будзе прадоўжана, у тым ліку ў адносінах да асобаў, якія хаваюцца на тэрыторыі замежных дзяржаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула