БЕЛ Ł РУС

АБСЕ: Пераследуючы журналістаў, улады Беларусі недапушчальна парушаюць абавязацельствы краіны

6.04.2011 / 09:33

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях СМІ Дунья Міятавіч занепакоена націскам з боку ўлад Беларусі на мясцовых і замежных журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які Міятавіч накіравала міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву, паведаміла прэс-служба АБСЕ.

«Улады працягваюць запалохваць і пераследаваць незалежныя СМІ. Гэта небяспечная тэндэнцыя, якая пачалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года, дасягнула сваёй крытычнай кропкі. Гэтыя дзеянні недапушчальна парушаюць абавязацельствы Беларусі ў межах АБСЕ», — падкрэсліла Міятавіч.

У сваім лісце яна пералічыла выпадкі, калі журналісты і СМІ ў Беларусі зазнавалі пераслед, асабліва падкрэсліўшы, што сур’ёзна занепакоена «крымінальным пераследам журналістаў Ірыны Халіп і Наталлі Радзінай».

Міятавіч таксама нагадала Мартынаву пра адмовы Вышэйшага гаспадарчага суда ў задавальненні іскаў «Аўтарадыё» і газеты «Народная воля», якія спрабавалі апратэставаць вынесеныя Міністэрствам інфармацыі папярэджанні.

Акрамя таго, яна выказала занепакоенасць выпадкамі арыштаў беларускіх журналістаў Алеся Асіпцова і Уладзіміра Лапцэвіча, а таксама расіяніна Аляксандра Лашманкіна.

Міятавіч таксама занепакоена пераследам карэспандэнта польскай «Газеты выборчай» у Беларусі Андрэя Пачобута.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула