БЕЛ Ł РУС

Праз візіт Лукашэнкі журналістцы забаранілі выходзіць з дому

7.04.2011 / 11:24

Затое ў Лядовым палацы прайшла гульня ў хакей з удзелам Лукашэнкі.

У Бярозу Брэсцкай вобласці 6 красавіка прыязджаў Лукашэнка. Ён наведаў камбінат сілікатных вырабаў, які некалькі гадоў таму выкупіў усяго за 380 мільёнаў бізнесовец Юры Чыж, а таксама — райбальніцу.
Затым у Лядовым палацы была праведзена з удзелам Лукашэнкі гульня ў хакей. Тэхніка ЖКГ выйшла чысціць галоўную вуліцу Леніна ад пяску 6 красавіка з 4-ох раніцы.

Пасля абеду ўчора ў горадзе ўжо было поўна міліцыі і спецслужбаў.

Прыезд Аляксандра Лукашэнка прынёс нязручнасці для праваабаронцы і журналісткі Тамары Шчапёткінай. 6 красавіка ў 20 гадзін да яе ў кватэру завітаў маёр Бярозаўскага РАУС, які папярэдзіў аб тым, каб 7 красавіка яна не выходзіла з дому. На пытанне журналісткі, што будзе, калі яна не паслухаецца, Тамара Шчапёткіна пачула адказ: «Вас забяруць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула