БЕЛ Ł РУС

Арцёму Брэусу не прадоўжылі рэгістрацыю па адрасе пражывання

7.04.2011 / 14:2

Асуджанаму па справе аб масавых беспарадках расіяніну Арцёму Брэусу не прадоўжылі рэгістрацыю па адрасе пражывання, паведамляюць праваабаронцы.

Грамадзянін Расіі быў зарэгістраваны па адрасе сваёй бабулі ў Мінску.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам без рэгістрацыі грамадзянін іншай краіны не можа атрымаць від на жыхарства. Рэгістрацыя і пастаяннае пражыванне ў краіне дазваляюць з часам атрымаць беларускае грамадзянства.

Нагадаем, што 10 сакавіка суддзя Маскоўскага раёна Мінска Любоў Сімахіна прыгаварыла Брэуса і яшчэ аднаго расіяніна Івана Гапонава да штрафу ў памеры 300 базавых велічынь (10,5 млн. рублёў) кожнага. Яны былі вызваленыя ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе.

Расіяне прызнаныя вінаватымі ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках, якія суправаджаліся пагромамі, узброеным супраціўленні прадстаўнікам улады і нанясенні пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі (частка 2 артыкула 293 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула