БЕЛ Ł РУС

Лябедзька: Скардзіцца ў пракуратуру — тое самае, што слупу

8.04.2011 / 22:31

СГ

Я быў бы не супраць, каб там нейкі час пасядзелі ўсё дэпутаты палаты прадстаўнікоў і праваабаронцы.

Выйшаўшы з турмы, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адказаў на пытанні чытачоў радыё «Свабода» онлайн.
«Вы гаворыце, што метады ўздзеяння ў СІЗА КДБ, якія Алесь Міхалевіч назваў катаваннямі, на Вас моцна не паўплывалі. Ці гэта азначае, што Вы лічыце іх прымальнымі і не збіраецеся скардзіцца ў Пракуратуру і адпаведныя міжнародныя арганізацыі з нагоды іх прымянення?» — спыталіся ў яго.

Вось што ён адказаў:

«Скардзіцца ў пракуратуру я дакладна не буду. Бо гэта ўсё роўна што падысці да слупа і яму паскардзіцца. А вось змагацца за змену пенітыцыярнай сістэмы ў Беларусі я буду.
У мяне ўжо ёсць нейкія задумкі, разам з Андрэем Бандарэнкам, які нядаўна выйшаў з-за кратаў, магчыма, будзем ствараць нейкую грамадскую арганізацыю, якая б гэтым займалася. Пытанне ж не толькі ў «палітычных», там тысячы людзей, правы якіх парушаныя. Трэба мяняць самую сістэму.

Я быў бы не супраць, каб там [у турме КДБ] нейкі час пасядзелі ўсё дэпутаты палаты прадстаўнікоў і праваабаронцы. Тады б яны былі вельмі матываванымі змагацца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула