БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерку падманулі ля абменніка: далі 7 даляраў замест 300

9.04.2011 / 12:30

Махлярка забрала ў яе 900 тысяч рублёў.

У Баранавічах махлярка пад выглядам продажу даляраў завалодала больш чым 900 тыс. рублёў мясцовай пенсіянеркі.

74-гадовая жанчына прыйшла да аднаго з пунктаў абмену валют, дзе хацела набыць даляры. Да яе падышла невядомая жанчына, на выгляд 40--45 гадоў, прапанавала валюту і паказала 300 даляраў ЗША.

Пакуль пенсіянерка даставала з сумкі 936 тыс. рублёў, махлярка замяніла купюры. Скручанымі яна аддала іх жанчыне, узяўшы ў яе рублі, пасля чаго знікла.

Пенсіянерка, якая вырашыла праверыць у абменам пункце, ці не фальшывыя даляры, разгарнула іх і выявіла, што там усяго сем даляраў ЗША.

Баранавіцкі ГАУС узбудзіў справа па ч. 1. арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства). Вядзецца пошук злачынцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула